Арнамент,вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.
Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.
Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:
геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;
раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;
жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.
Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.
Прапануем Вашай увазе Азбуку беларускага арнаменту, у якой мы сабралі некаторыя арнаменты з іх тлумачэннем.
Азбука беларускага арнаменту
А Б В
- агонь - багацце - вясна
Д Ж З
- душа - жанчына - зямля
К М П
- краса - маладосць - продкі
Р С
- росквіт - сонца - сямья
У Ч Э
- ураджай - чысціня - энэргія
Цікава ведаць!
Не так даўно, дзяўчатамі з музычнага гурта Shuma быў створаны асветніцкі поп-праект "Бібліятэка беларускіх арнаментаў". Куратарамі праекта сталі Ірына Мазюк, вучоны, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскай групы народных песень «Кудмень», дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці Галіна Нячаева і Пётр Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярова.
У інтэрнэт-бібліятэцы сабраны традыцыйныя беларускія арнаменты. Націснуўшы на любы з арнаментаў Вы адразу атрымаеце тлумачэнне яго сэнсу.
Для самых дапытлівых, ніжэй размешчана спасылка на сайт праекта.
Гэта сапраўды цікава і павучальна!
Фабрыка «Чырвоны харчавік» кладзе ў скрынкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на рускай і англійскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту.
«Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайнай. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор - не проста так. Бо не кожны беларус - не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны - ведае аб іх значэнні. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць! », - сказала прадстаўнік фабрыкі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий