Тэма: «Дзякуй лёсу, што
жыву ў адным з лепшых раёнаў Беларусі!»
Мэта ўрока: фарміраваць
у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм, сацыяльную творчую актыўнасць, лідарскія
якасці, імкненне быць карысным людзям, роднаму гораду, раёну, краіне.
Задачы:
*адукацыйная: развіццё патрыятызму ў свядомасці вучняў да малой радзімы,
паглыбіць веды вучняў аб гісторыі, дасягненнях Дзяржынскага раёна;
*выхаваўчая: ствараць аб’ектыўную аснову для выхавання і любові да
роднага краю, імкнення ўнесці свой уклад у паскоранасць
сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, удасканальваць навыкі зносін;
*развіццёвая: развіваць уменне працаваць з разнастайнымі крыніцамі
інфармацыі, фарміраваць навыкі крытычнага мыслення, уменне аналізаваць,
выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывады, развіваць
памяць, увагу.
Месца
правядзення:класны пакой.
Форма
правядзення:
формы і тыпы ўрокаў: урок –
інтэрактыўная гульня
Абсталяванне ўрока: камп’ютар,
відэафільм аб Ворнаўскім раёне.
Выстава: карта
Воранаўскага раёна, кніга “Памяць” (Воранаўскі раён), сямейныя
фотаальбомы вучняў, цікавыя дакументы з гісторыі роду, фотаздымкі прыроды і
помнікаў архітэктуры роднага горада, вёскі, малюнкі і вырабы вучняў
Госці мерапрыемства: старшыня сельскага савета, бацькі навучэнцаў
Падрыхтоўчая
работа:
Неабходна папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні па
правядзенні ўрока, запрашэнні гасцей.
Зараней педагог дае вучням заданне: вывучыць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным
развіцці Воранаўскага раёна, роднай вёскі, падрыхтаваць пытанні для дыялога
з госцем, прачытаць вершы па тэме ўрока.
Урок праводзіцца ў інтэрактыўным рэжыме,
прадугледжвае папярэднюю падрыхтоўку, патрабуе ад настаўніка мабільнасці і
крэатыву.
Ход
урока
Дзень
добры сонцу, дзень добры небу,
Роднай
старонцы, духмянаму хлебу.
Ад чыстай
крыніцы сцяжыначцы вузкай
І
роднай зямлі беларускай
Перад пачаткам урока дэманструецца
відэаролік «Воранаўскі раён».
Слова
настаўніка.
Сёння ў нас важная нагода для сустрэчы – Дзень ведаў. І, як стала ўжо традыцыяй,
першы ўрок у навучальным годзе мы прысвячаем нашай малой радзіме, цудоўнай,
прыгожай, непаўторнай воранаўскай зямлі, яе жыхарам.
Тэма ўрока “Дзякуй лёсу,што жыву ў адным з лепшых раёнаў
Беларусі!”.
Прапаную здзейсніць падарожжа па воранаўскай
зямлі.
Складаем
візітную картку раёна
Матэрыял да візітоўкі.
Так, мы жывём, вучымся і працуем у Воранаўскім раёне, які
з’яўляецца маленькай часціцай нашай Радзімы - Беларусі, пяшчотнай і паэтычнай,
яе ціхая абаяльнасць праяўляецца паступова: у мяккіх пералівах ранішняга неба
над размытай лініяй гарызонта, у зеляніне, у водары сасновага бору, у сумным
крыку жураўлёў. Прыгажосць Беларусі адкрываецца таму, хто можа
спыніцца і адчуць навакольны свет: угледзьцеся ў блакітныя азёры –
глыбокія вочы Беларусі - апусціце рукі ў прахалодную ваду
ручая, схавайцеся ад цёплага дожджыка пад зялёную лапу елкі…
Наша Беларусь ніколі не страчвала сваю самабытнасць – яна нахілялася, як
трава, пад ураганам заваяванняў, каб пасля зноў выправіцца і зазелянець.
Чаму мы называем Беларусь Радзімай?
(Таму, што тут мы
нарадзіліся, таму, што яна родная.)
Наш Воранаўскі раён размешчаны ў Гродзенскай
вобласці.
Першыя
згадкі пра некаторыя населеныя пункты Воранаўскага раёна адносяцца да 1217 годзе. У
летапісе «Манумента Германіка» згадваецца г.п.Радунь, в. Жырмуны.
У 1557 годзе Радунская
воласць была прыпісана да каралеўскага валадарства караля
Польшчы - Жыгімонта-Аўгуста.
Рэшткі
ўмацаванняў засталіся на Воранаўскай зямлі з часоў станаўлення Вялікага княжаства
Літоўскага. У XV стагоддзі Воранаўшчына ўваходзіла ў склад Віленскага
і Троцкага ваяводстваў ВКЛ. Акрамя дзяржаўных зямель тут былі маёнткі
Гаштольдаў, Глінскіх, Тышкевічаў, Сапегаў. У перыяд Расійскай імперыі
Воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.
1915-1918 гады -
тэрыторыя акупавана кайзераўскай Германіяй.
1919-1939 гады-тэрыторыя
раёна акупавана польскімі войскамі.
У 1939 году тэрыторыя
раёна ўвайшла ў склад БССР.
15 студзеня 1940 года
быў створаны Воранаўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці.
З чэрвеня 1944 па ліпень
1944 года тэрыторыя Воранаўскага раёна акупавана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі.
З 20 верасня 1944 года
Воранаўскі раён у складзе Гродзенскай вобласці. У 1962 годзе ў склад
Воранаўскага раёна увайшоў Радунская раён.
Воранаўшчына – самабытны і
маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.
Сёння мы ганарымся тым, што мір, спакой і парадак – галоўнае дасягненне
нашай краіны. Гэта фундамент, на якім заснавана ўсё: і
эканоміка Беларусі, і матэрыяльны дабрабыт кожнага, шчаслівае дзяцінства нашых
сыноў і дочак.
Самым вялікім багаццем нашага краю з’яўляюцца людзі, працавітыя і
таленавітыя, якія праславілі свой горад ваеннымі подзвігамі ў мінулым, людзі,
якія ствараюць цяперашняе, закладваючы фундамент будучага.
Мы ганарымся нашай малой радзімай, любім яе і спадзяёмся, што гэту любоў
раздзеліць з намі кожны, хто хоць аднойчы наведае гэту гасцінную зямлю.
Уявіце, што вы – экскурсаводы. Вам патрэбна правесці экскурсію для людзей з
іншых рэгіёнаў Беларусі. Умоўна назавём іх гасцямі.
Некалькі вучняў выступаюць у
ролі экскурсаводаў, астатнія - у ролі гасцей Воранаўскага раёна (ІНТЭРАКТЫЎНАЯ
ГУЛЬНЯ, суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй). Экскурсавод разгортвае
старонкі гісторыі, асаблівыя для нашага раёна.
Матэрыял для экскурсаводаў.
Воранаўскі раён -
адміністрацыйная адзінка на поўначы Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр
- гарадскі пасёлак Воранава.
Адміністрацыйны лад
У складзе раёна
гарадскія пасёлкі Воранава і Радунь, а таксама 338 сельскіх населеных пунктаў.
Раён уключае 1 пасялковы Савет - Радунская і 13 сельсаветаў:
• Бастунскі
• Беняконскі
• Больцішскі
• Воранаўскі
• Гіркаўскі
• Доцішскі
• Жырмунскі
• Забалацкі
• Канвелішскі
• Місявіцкі
• Пераганцаўскі
• Пагародзенскі
•
Паляцкішскі
Геаграфія
Плошча
1500 км² (7-е месца сярод раёнаў).
Асноўныя
рэкі - Жыжма, Дзітва (правыя прытокі Нёмана) і прыток Дзітвы - Радунька.
Гісторыя
Раён утвораны 15
студзеня 1940 года.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна
складае 26 290 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 8789 чалавек
(на 1 студзеня 2016 году)
Паводле перапісу 2009
года ў раёне пражываюць людзі 24 нацыянальнасцей.
З іх:
• палякі - 83%;
• беларусы - 10,5%;
• літоўцы - 1,9% і інш.
Транспарт
Праз
раён праходзяць чыгунка і аўтадарога «Воранава-Вільнюс», аўтадарогі
«Гродна-Радунь-Вільнюс», "Слонім - Ліда - Вільнюс",
Славутасці
Архітэктурныя
помнікі:
•
касцёл Іаана Хрысціцеля (1900-1906 гады) у вёсцы Беняконі,
• парк (другая палова
XVII - пачатак XIX стагоддзя) у вёсцы Бальценікі,
• Гайцюнішскі
дом-крэпасць і Гайцюнішская капліца,
• парк (канец XVIII
стагоддзя) у вёсцы Пагародна,
• касцёл (1789) у вёсцы
Жырмуны,
• касцёл Святой Тройцы
(1803-1812 гады) у аграгарадку Забалаць,
• касцёл Сэрца Ісуса
(1916 год) у вёсцы Канвелішкі.
Вядомыя людзі
Вараноўшчыны
•
Хафец Хаім (1838-1933) - рабін, галахист і мараліст; духоўны лідэр яўрэйства
Польшчы і Расіі.
•
Бітэль, Пятро (1912-1991) - беларускі паэт і перакладчык. [Крыніца? 474 дня]
•
Адам Міцкевіч - польскі паэт, палітычны публіцыст, дзеяч польскага
нацыянальнага руху. Аказаў вялікі ўплыў на станаўленне польскай і беларускай літаратуры ў XIX
ст. [5] У Польшчы лічыцца адным з трох найвялікшых польскіх паэтаў эпохі
рамантызму (разам з Юліюшам Славацкім і Зыгмунтам Красінскі).
• Вандалін Шукевіч -
член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук, археолаг, этнограф, краязнавец і
фалькларыст.
• Тэадор Нарбут -
гісторык, археолаг, ваенны інжынер.
• Людвіг Нарбут -
паплечнік Кастуся Каліноўскага.
Госць задае
пытанне: “А якія прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці вы рэкамендавалі б
наведаць?”
Экскурсавод. Сярод прадпрыемстваў Воранава ёсць тыя, якія
займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны і вытворчасць будаўнічых
матэрыялаў. Сярод кампаній Воранава: прадпрыемства меліярацыйных сістэм
«Воранаўскае ПМС», «Воранавакінавідэасетка», Сельгастэхніка і іншыя.
Госць. А якое самае буйное з прадпрыемстваў?
Экскурсавод.Самае буйное –гэта
“Сельгастэхніка” Гісторыя
прадпрыемства пачынаецца з ліпеня 1944 года, калі была арганізавана Воранаўская
машынна-трактарная станцыя (МТС), першым дырэктарам якой стаў Дзмітрый
Хрыстафоравіч Мурашка. У 1958 годзе Воранаўская МТС была
рэарганізавана ў машынна-меліярацыйную станцыю (ММС).
З пачатку 2011
года прадпрыемствам кіруе Аляксандр Уладзіміравіч Магазіншчыкаў. Сельгастэхніка з'яўляецца самым буйным прамысловым
прадпрыемствам раёна, якія ўключаюць у сябе вытворчы, будаўніча-мантажны,
аўтатранспартны ўчасткі. У цяперашні час прадпрыемства серыйна выпускае
прычэпы, паўпрычэпы
Госць. Дзе б вы
парэкамендавалі нам з сям’ёй адпачыць у раёне?
Экскурсавод. Сядзіба «На Жыжме» запрашае на адпачынак
усіх, хто любіць загарадны адпачынак і хоча зарадзіцца энергіяй і пазітывам.
Гэта цудоўнае месца ідэальна падыходзіць для адпачынку з сям'ёй і дзецьмі,
сябрамі і калегамі, а таксама для правядзення розных мерапрыемстваў. Падарыце
сабе і сваім блізкім незабыўныя імгненні, праведзеныя ў маляўнічым месцы.
На прасторнай тэрыторыі
знаходзяцца два дамы з натуральнага каменя і дрэва, у якіх з начлегам могуць
размясціцца более20 чалавек. Незвычайна прыгожы інтэр'ер з першых хвілін
размяшчае да душэўнага адпачынку. Утульныя светлыя пакоі з мэбляй з
натуральнага дрэва спрыяюць поўнай рэлаксацыі.
Сядзіба
"Ё-МОЁ" знаходзіцца на 86 км. трасы Забольть- Радунь Воранаўскага
раёна, Гродзенскай вобласці.
Вы
проста захацелі спакойна адпачыць, на прыродзе, палавіць рыбку, схадзіць у
лазьню, нырнуць пасля парылкі ў возера і пасядзець вечарам ля каміна альбо
адзначыць дзень нараджэння і іншыя святы? Усё гэта будзе з максімальным
камфортам і абслугоўваннем у сядзібе "Ё-МОЁ", дзе паўсюль вее
ўтульнасць і гасціннасць. Для таго, каб лепш адчуць атмасферу вясковага побыту,
можна правесці ноч на вышках. Свежае паветра, вясковая цішыня і непаўторны
прыродны ландшафт размяшчаюць да актыўнага адпачынку. Можна пагуляць у футбол,
пляжны валейбол, парыбачыць на сажалцы, прагуляцца ў лес за грыбамі і ягадамі.
Паляўнічых парадуе вялікая разнастайнасць дзічыны ў бліжэйшым лесе.
Госць. Мой сын марыць
пераехаць жыць у ваш раён. Яму вельмі падабаецца прырода, людзі, але ён
хвалюецца, ці зможа ўладкавацца на работу. Раней працаваў вадзіцелем
Экскурсавод. Хвалявацца не
трэба. У нас працуеаўтабаза №14, якая займаецца перавозкай
пасажыраў, арганізоўвае ціавыя экскурсіі для турыстаў. А таксама ваціцелем
можна уладкавацца і ў сельскагаспадырчых кааператывах.
Госць. Калі
мы назіралі за ваколіцамі раёна, то заўважылі, што ідзе інтэнсіўнае
будаўніцтва.
Экскурсавод.
Так, у раёне будуецца шмат жылля, уводзяцца ў дзеянне навыя школы, напрыклад
Доцішская сярэдняя школа на 216 навучэнцаў.
Госць. У магазінах я бачу
свежую, якасную мясную і малочную прадукцыю.
Экскурсавод. Так. У нашым рэгіёне добра развітая сельская гаспадарка.
Госць. Які ахоп у раёне
дашкольнай адукацыяй дзяцей з 1 да 6 гадоў?
Экскурсавод. Ахоп дашкольнай
адукацыяй дзяцей з 1 да 6 гадоў складае 81%. Укараняюцца новыя формы дашкольнай
адукацыі (групы кароткатэрміновага знаходжання, групы па навучанні плаванню,
групы выхаднога дня, сямейнага тыпу, прагулачныя і гульнявыя пляцоўкі,
Госць. Што
робіцца ў раёне па развіцці інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў?
Экскурсавод. У раёне праводзіцца
сістэмная работа з навучэнцамі па развіцці інтэлектуальных
здольнасцей. Паказчыкам гэтай работы з’яўляецца выніковы ўдзел у алімпіядах
і вучэбна-даследчай дзейнасці за 2016/2017 навучальны год: 29 дыпломаў
на ўзроўні вобласці, 10 дыпломаў на ўзроўні рэспублікі, 1 дыплом
міжнароднага ўзроўню; у навукова-практычных канферэнцыях – 7 дыпломаў на
ўзроўні вобласці, 4 дыпломы на ўзроўні рэспублікі, 17 дыпломаў
міжнароднага ўзроўню, 11 навучэнцаў сталі стыпендыятамі спецыяльнага
фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных
навучэнцаў і студэнтаў.
Госць. Я і мая сям’я
хацелі б наведаць знакамітыя мясціны вашага рэгіёна. Парайце цікавы турыстычны
маршрут.
Экскурсавод. У Воранава
цікавасць для турыстаў прадстаўляюць наступныя культавыя збудаванні - сінагога
пачатку XX стагоддзя, касцёл Святых Сымона і Тадэвуша, царква
Святога Аляксандра Неўскага.
Пасёлак
Радунь. Тут нарадзіўся вялікі яўрэйскі філосаф Хафец Хаім, тут ён прапаведаваў.
Яго дом, на жаль, не захаваўся, аднак можна наведаць былую сінагогу (сёння
клуб), а таксама старыя яўрэйскія могілкі, дзе і пахаваны, як кажуць старажылы,
адзін з самых паважаных у свеце яўрэйскіх рэлігійных дзеячаў.
Вараноўшчына валодае
немалым духоўным патэнцыялам. Багатая і шчодрая Воранаўская зямля дала свету
шмат вядомых людзей. Сярод іх - член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук,
археолаг, этнограф, краязнавец і фалькларыст Вандалін Шукевіч, гісторык,
археолаг, ваенны інжынер Тэадор Нарбут, доктар філасофіі і багаслоўя, прафесар
батанікі і заалогіі Станіслаў Юндзілаў, паплечнік Кастуся Каліноўскага Людвіг
Нарбут.
Імя песняра беларускага, польскага і
літоўскага народаў Адама Міцкевіча назаўжды застанецца ў гісторыі раёна: тут
жыла Марыя Верашчака (Путкамер) - першае каханне Адама Міцкевіча, якая дала яму
натхненне для напісання вядомых усяму свету твораў. Да гэтага часу ў выдатным
стане ў в. Больценікі захавалася сядзіба Путкамераў, і нават захавалася месца
сустрэчы - камень, у якога паводле паданняў сустракаліся Адам Міцкевіч і Марыя
Верашчака (Путкамер).
На
Воранаўшчыне жылі і тварылі вядомы мастак Міхаіл Андрыелі, класік беларускай
літаратуры Францішак Багушэвіч, літаратар і этнограф Ян Карловіч і многія
іншыя.
Госць. Якія
помнікі прыроды рэспубліканскага ўзроўню ёсць на тэрыторыі раёна?
Экскурсавод. У Воранаўскім раёне 6 валуноў абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды
рэспубліканскага значэння
і 10 камянёў-валуноў - мясцовага значэння.
Госць. Дзякуй за змястоўную
экскурсію. Я абавязкова параю сваім землякам пабыць на вашай цудоўнай зямлі,
падыхаць яе водарам і пазнаёміцца з руплівымі і працавітымі людзьмі, наведаць
знакамітыя мясціны.
Мы ўсе нарадзіліся і выраслі на дзяржынскай зямлі, з гонарам носім
званне дзяржынца, любім сваю малую радзіму і стараемся як мага больш даведацца
пра гісторыю свайго рэгіёна. А зараз правядзём
конкурс-віктарыну “Знаўцы роднага краю”.
Адкажыце, калі ласка, на
наступныя пытанні:
1. Прозвішча, імя, імя
па бацьку старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта. (Мікалай
Аркадзьевіч Розум)
2. Вядомы
нават за межамі Беларусі музычны гурт («Лявоны»)
3. Раённая газета. (“Воранўская
газета”.)
4. Якаяколькасць
насельніцтва раёна? ( 26 290 чалавек)
5.
Як называецца стацыянарны дзіцячы аздараўленчы лагер, размешчаны ў весцы
Парубішкі? (“Рамонак”.)
6. Імя якога Героя
Савецкага Саюза носіць адна з вуліц Воранава? (Канарчыка.)
7. Які
вядомы беларускі пісьменнік працаваў настаўнікам у нашай школе?. (Францішак
Багушэвіч.)
8. Якія
навучальныя установы на тэрыторыі раена вы ведаеце? (школы, калледж)
9. Якіх славутых
землякоў нашага роднага краю вы ведаеце?
Рэфлексія.
·
Спадабаўся вам урок?
Вельмі спадабаўся.
·
Спадабаўся але засталіся пытанні, на якія хацелася б атрымаць адказы.
Думаю, што вы станеце ў будучым вартымі грамадзянамі нашай воранаўскай зямлі і здзейсніце шмат
добрых і карысных спраў, заўсёды
будзеце ганарыцца і дзякаваць лесу, што вы нарадзіліся і жывеце на вованаўскай
зямлі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий