Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя была распрацавана ў 1994 і скарэкціравана ў 1996 і 2004 гадах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі. Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах:
- рэгуляванне правоў і свабод;
- устанаўленне дзяржаўнага механізма;
- рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя.
Правы і свабоды народа Беларусі Канстытуцыя Беларусі гарантуе наступныя правы беларускім грамадзянам:
-права на медыцынскае абслугоўванне (бясплатнае ў дзяржаўных установах);
-права на сацыяльнае забеспячэнне для пажылых, хворых, інвалідаў і непрацаздольных;
-права на бясплатную агульную адукацыю для ўсіх;
-права на бясплатную прафесійна-тэхнічную адукацыю.
Дэмакратыя ў Беларусі Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асновай дэмакратычных інстытутаў беларускай дзяржавы. Яна гарантуе правядзенне свабодных выбараў, уключаючы выбары нацыянальнага і мясцовага ўзроўняў, і рэферэндумаў. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі шляхам свабоднага прамога тайнага галасавання выбіраюцца: ·
-Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
-дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
-мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь;
Полный текст Конституции Республики Беларусь размещён на портале Национального центра правовой информации Республики Беларусь
Комментариев нет:
Отправить комментарий