Жырмуны - гэта вёска Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Жырмуны з'яўляецца драўляны касцёл Адшукання Святога Крыжа, які быў пабудаваны ў 1789 годзе. Дадзены касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму XVIII стагоддзя. Касцёл у вёсцы Жырмуны знаходзіцца ў здавальняючым стане. Першы храм у вёсцы Жырмуны быў пабудаваны ў пачатку 15 стагоддзя, другі храм на старым месцы паставілі ў 1624 годзе, але да нашых дзён той касцёл не захаваўся, ён згарэў падчас адной з шматлікіх войнаў. Сучасны касцёл Адшукання Святога Крыжа гэта ўжо трэці касцёл, пабудаваны на тым жа месцы. З моманту пабудовы гэты храм практычна не змяніўся. Гэтаму касцёлу ўжо больш за 200 гадоў, што вельмі нямала для драўлянага касцёла. А арган, які ўсталявалі ў ім - яшчэ старэйшы. Яго перанеслі са старога касцёла, які стаяў на тым жа месцы. Арган адрэстаўравалі, і цяпер ён грае, як і раней. У новы касцёл таксама былі перанесены некалькі старадаўніх абразоў і скульптур.
Побач з касцёлам у вёсцы Жырмуны размешчана невялікая драўляная званіца 19-га стагоддзя. Тэрыторыя вакол храма прыгожа добраўпарадкавана і акружана каменнай агароджай. Цэнтральны ўваход на тэрыторыю касцёла ў вёсцы Жырмуны ўпрыгожвае брама. Брама і агароджа датуюцца 19-ым стагоддзем. Непадалёк ад касцёла ў вёсцы Жырмуны маецца таксама плябанія, г.зн. дом святара і парафіяльная адміністрацыя, пабудаваная ў пачатку 20-га стагоддзя. Усе гэтыя архітэктурныя помнікі таксама маюць гістарычную каштоўнасць. Турыстам і падарожнікам будзе дастаткова цікава ўбачыць гэты старадаўні драўляны касцёл у вёсцы Жырмуны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий