Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне:
Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Дзень Перамогі
9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці беларус.
Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.
Дзень Незалежнасці
У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.
Святы і памятныя дні ў Беларусі
1 студзеня – Новы год.
7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.
8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.
1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі. Больш падрабязна пра кухню Беларусі
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).
Памятныя дні
У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.
Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей.
26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Каляндар святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў Беларусі
1 студзеня – Новы год.
7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).
8 Сакавіка – Дзень жанчын.
9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца
1 Мая — Свята працы.
9 Мая — Дзень Перамогі.
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).
Па марэрыялам сайта: http://www.belarus.by
Комментариев нет:
Отправить комментарий