Старадаўнія беларускія музычныя інструменты






Крылавідныя гуслі. Рэканструкцыя гусляў, якія былі распаўсюджаны ў Латгаліі (памежная з Беларуссю вобл. Латвіі) і ў Паўночнай Беларусі ў 14-20 ст. Інструмент выраблены сумесна майстрам Донатсам Вуцысам і майстрам Зміцерам Сасноўскім. Гуслі вядомы на Беларусі з часоў утварэння першых беларускіх княстваў – з 9-10 стагоддзя. Гэты інструмент распаўсюдзіўся ў княска-дружынным асяроддзі і часта выкарыстоўваўся ў якасці акампанемента пры выкананні гераічных балад і вершаваных сказаў аб бітвах і паходах.
Гудок. Дакладная копія гудка 14 ст. 
Інструмент выраблены майстрам Тодарам Кашкурэвічам. 
Гудок трапіў на Беларусь з Візантыі ў адзін час з гуслямі. 
Гэты струнны смычковы інструмент стаў прататыпам 
скрыпкі і выкарыстоўваўся аж да 16 стагоддзя. 
Той інструмент, на якім іграю я, – дакладная рэканструкцыя гудка 14 стагоддзя, знойдзенага археолагамі.
Дрымба (варган). Рэканструкцыя варгана 11 ст. Забыты на Беларусі інструмент, гэты інструмент звычайна звязваюць з народамі поўначы ці ўсходу, аднак ён быў вельмі папулярны ў сярэднявечнай Беларусі сярод ваяроў, бо пры гранні на ім адбываецца асаблівае актыўнае ўздзеянне на мозг. Першыя знаходкі варгана ў гарадскіх замках Беларусі адносяцца да 11 ст.
Свірэль. Рэканструкцыя свірэлі 14 ст., дзе адноўлены тэмбравы каларыт даўніх свірэляў – гук мяккі і крыху шыпячыГэта флейтавы інструмент, які разам з гуслямі, гудком і барабанам стаў прафесійным інструментам беларускіх скамарохаў і выкарыстоўваўся ў замках і гарадах.

Беларуская дуда.  Рэканструкцыя старадаўняй беларускай дуды, вядомай з 14 ст. Інструмент выраблены майстрам Зміцерам Сасноўскім. Для большасці людзей гэты інструмент вядомы пад назвай “волынка”. Да прыходу Хрысціянства і доўга потым лічыўся сакральным абрадавым інструментам, які часта выкарыстоўваўся пры абрадзе пахавання. Адначасова выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў на святах і беларускімі скамарохамі пры паказах тэатралізаваных дзеянняў.
Беларуская вайсковая дуда.  Рэканструкцыя старадаўняй беларускай дуды, вядомай з 14 ст. Інструмент выраблены майстрам Тодарам Кашкурэвічам сумесна з майстрам Зміцерам Сасноўскім. З-за асаблівага ўзбуджальнага ўздзеяння беларуская дуда стала, як і ў многіх народаў, інструментам ваярскім. Вядомы выявы 16 ст. вайсковых музыкаў ВКЛ з беларускімі дудамі.

Сурма. Рэканструкцыя сурмы 15 ст. Інструмент выраблены майстрам Алесем Курбанам. Вайсковы інструмент, вядомы ў гэтай якасці на Беларусі з 11 ст.
Берасцяная труба. Рэканструкцыя трубы 14 ст. Сігнальны інструмент шырокага выкарыстання (ад вайсковага да пастушага). Інструмент выраблены майстрам Зміцерам Сасноўскім. Вядомы з 11 ст.
Барабан з камля. Рэканструкцыя прымітыўнага інструмента, вядомага са старажытных часоў. Інструмент выраблены майстрам Варыем Зянкевічам. Барабан вырабляўся з камля дрэва і абцягваўся скурай.
Елка. Ударны старадаўні інструмент, які вырабляўся з камля і карэнняў елкі, абвешваўся рознага гатунку бразготкамі, шархунамі і ланцужкамі. Інструмент выраблены ўдзельнікамі гурта ў адзіным творчым парыве...
Вайсковы барабан.  Рэканструкцыя барабана 16 ст. Разам з сурмамі (пазней з дудамі) са старажытнасці выкарыстоўваўся як вайсковы інструмент. У гэтым інструменце выкарыстана спецыяльна выдзеланая скура і старажытная сістэма нацяжэння з дапамогай вяровак.
Арабскія барабаны.  Рэканструкцыя барабанаў 13-14 ст. Пасля крыжовых паходаў арабскія барабаны сталі модным інструментам па ўсёй Еўропе, асабліва ў гарадскім асяроддзі і рыцарскіх замках. У 14 ст. арабскія барабаны распаўсюдзіліся і ў Вялікім княстве Літоўскім.
Шалмеі. Рэканструкцыя еўрапескіх язычковых інструментаў, вядомых з 11 ст. Інструменты выраблены майстрам Тодарам Кашкурэвічам. Шалмеі вядомы на Беларусі пад імем “жалейка” з 11 ст. у народным асяроддзі, і пад імем “шалмей” пры двары Вялікіх князей літоўскіх.
4-струнная лютня эпохі Сярэднявечча.  Рэканструкцыя лютні 14-15 стст. Інструмент выраблены майстрам Юрыем Дубнавіцкім. У гэтага інструмента разам 7 струн – 3 падвоеныя і 1 адзінарная. Лютні такога тыпу ўпершыню з’явілася на Беларусі ў 14 ст.
6-струнная лютня эпохі Рэнесанса.  Дакладная копія лютні 16 ст. Інструмент выраблены майстрам Юрыем Дубнавіцкім. На 11-струннай лютні гралі і пісалі музыку для яе славутыя беларускія кампазітары 16 ст. – Войцех Длугарай, Дыямед Ката, Ян з Любліна і інш. Такія лютні з’яўляюцца прамым паслядоўнікам у эвалюцыі сярэднявечная лютні. У гэтага інструмента разам 11 струн – 5 падвоеных і 1 адзінарная. Рэнесансная лютня хутка стала вельмі папулярным інструментам беларускай шляхты і, адначасова, асноўным інструментам, на якім ігралі прафесійныя музыкі пры двары Вялікага Князя літоўскага.
Колавая ліра (латышская). Старая латышская ліра, рэстаўраваная сумесна майстрам Донатсам Вуцысам і майстрам Зміцерам Сасноўскім. Колавая ліра – струнны смычковы інструмент, дзе смыкам служыць кола, якое трэцца аб струны. Колавыя ліры распаўсюдзіліся на Беларусі ў 16 стагоддзі і хутка сталі ўлюбёным інструментам вандроўных музыкаў і батлейнікаў. Унікальнай з’явай беларускай культуры стаў асобны жанр гераічных балад і духоўных песняў пад акампанемент ліры.
Гуслі з ігравым вакном.  Рэканструкцыя гусляў, якія вядомыя па археалагічных знаходках з Ноўгарада, Гданьска і Аполя. У Беларусі такі тып гусляў можна аднесці да XI-XIV стст. Незвычайнае ў гэтым тыпе гусляў тое, што гэта вельмі раннія гуслі - пераходны этап паміж прывычнымі нам гуслямі і архаічнай лірай. Інструмент выраблены майстрам Алесем Чумаковым.
Кантэле.  Рэканструкцыя гусляў, якія былі вядомыя з даўніх часоў па ўсяму Балтыйскаму рэгіёну і Скандынавіі. Кантэле ўпершыню узгаданы ў Скандынаўскім народным эпасе. Інструмент зроблены майстрам Алесем Чумаковым.
Колавая ліра (беларуска-польская). Інструмент захоўваецца ў музеі гісторыі музыкі г. Познань (Польшча). Інструмент вядомы на Беларусі з 16 ст. Гурт “Стары Ольса” плануе набыць ці вырабіць інструмент такога тыпу.
Квінтэрна.  Інструмент з калекцыі майстра Міхала Баха (Германія). Інструмент вядомы на Беларусі з 16 ст. Гурт “Стары Ольса” плануе вырабіць інструмент такога тыпу.
Акарына. Гліняны інструмент флейтавага тыпу. Лічыцца, што ён быў створаны толькі ў 19 ст., аднак ягоныя прататыпы – гліняныя свісцёлкі – былі вядомыя на Беларусі яшчэ ў раннім сярэднявеччы. Гэты інструмент валодае асаблівым глухім тэмбрам.

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий