Гайцюнішкі - гэта вёска Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Гайцюнішкі з'яўляецца дом-крэпасць, які быў пабудаваны ў 1613 годзе. Гэты дом-крэпасць з'яўляецца унікальным помнікам архітэктуры XVII стагоддзя. Дом-крэпасць у вёсцы Гайцюнішкі захаваўся дастаткова добра. Захаваліся таксама некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Дом-крэпасць у вёсцы Гайцюнішкі вельмі прывабны і цікавы аб'ект для турыстаў і падарожнікаў, так як з'яўляецца абсалютна унікальным па сваім характары для Беларусі, бо ва ўсёй краіне ёсць толькі адзін дом-крэпасць. Акрамя таго будынак досыць старажытны, яму ўжо больш за 400 гадоў. Балкон над уваходам у дом-крэпасць у вёсцы Гайцюнішкі быў надбудаваны ў 1956 годзе.
Праўда ёсць адна невялікая складанасць для турыстаў і падарожнікаў звязаная з наведваннем дома-крэпасці ў вёсцы Гайцюнішкі. Справа ў тым, што цяпер у гэтым будынку размяшчаецца рэспубліканская псіхіятрычная бальніца для асоб, якія ўчынілі злачынства ў стане псіхічнага расстройства. Адпаведна экскурсіі тут не праводзяць, больш за тое аб'ект з'яўляецца рэжымным, ахоўваецца амаль як турма, а гасцям тут не вельмі і рады. Дзеля праўды трэба адзначыць, што турыстам часам усё ж дазваляюць падысці да дома-крэпасці і зрабіць пару фота, але затрымлівацца там не варта. Акрамя таго, вёска Гайцюнішкі размешчана ў памежнай зоне, усяго ў 4 км ад Літвы, такім чынам, турысты павінны быць гатовыя ў любы момант прад'явіць дакументы якія засведчваюць асобу, і растлумачыць мэту свайго візіту сюды пагранічнікам або міліцыі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий